Украінцы выменялі абаронцаў «Азоўсталі» на Медзведчука

Як паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, вызваленыя 215 украінскіх палонных, сярод іх 108 — абаронцы «Азоўсталі». 124 чалавекі — афіцэры. Украінцы перадалі Расіі кума Пуціна Віктара Мядзведчука, а таксама яшчэ 55 вайскоўцаў. 

21.09.2022 / 23:06

У лік абмяняных патрапілі і галоўныя камандзіры «Азова» — — Дзяніс Пракапенка «Радыс», Святаслаў Паламар «Каліна» і Сяргей Валынскі «Валына».

Сярод вернутых з расійскага палону — галоўныя камандзіры «азоўцаў»

Ёсць і іншыя вядомыя людзі. Сярод вызваленых абаронцаў марыупальскай «Азоўсталі» — Міхайла Дзіянаў «Піяніст», фота з якім у свой час набыло вядомасць ва ўсім свеце.

Увесь свет абляцела гэтае фота абаронцы Марыупаля. Распавядаем, хто ён

Акрамя таго, выйшаў на волю былы кіраўнік патрульнай міліцыі Марыупаля Міхайла Вяршынін.

А яшчэ — адна з абаронцаў-жанчын, медык Кацярына Палішчук «Пташка».

Nashaniva.com