Амерыканскі генерал: Калі Масква выкарыстае ядзерную зброю ва Украіне, ЗША нанясе «знішчальны ўдар» па расійскай арміі

Генерал-лейтэнант у адстаўцы Бен Ходжэс, былы камандуючы арміяй Злучаных Штатаў у Еўропе, папярэдзіў, што ЗША нанясуць у адказ «знішчальны ўдар» па расійскіх вайскоўцах, калі Уладзімір Пуцін прыменіць ядзерную зброю ва Украіне. Ён сказаў пра гэта ў інтэрв'ю Daily Mail.

21.09.2022 / 22:01

Бен Ходжэс

Любы адказ Амерыкі, паводле генерала, «можа не быць ядзерным», але калі Пуцін прыменіць ядзерную зброю ва Украіне, то ЗША могуць паспрабаваць «знішчыць Чарнаморскі флот або расійскія базы ў Крыме».

Nashaniva.com