Як прыгатаваць цыбульны сіроп? Бабулін рэцэпт ад прастуды

Калі ў нас з'яўляецца насмарк, кашаль і боль у горле, мы часта цягнемся за таблеткамі. Але варта паспрабаваць гэты цалкам натуральны і танны рэцэпт, які можа дапамагчы не горш.

21.09.2022 / 21:53

Фота: Marco Verch Professional/flickr.com

Чым карысны цыбульны сіроп і ад чаго можа дапамагчы?

Цыбульны сіроп палягчае прастуду і кашаль, прадухіляе анемію і умацоўвае імунную сістэму. Таксама ён мае антысептычнае дзеянне.

Усяго двух-трох сталовых лыжак у дзень дастаткова, каб забяспечыць сябе дадатковай порцыяй вітамінаў (B1, B2, C і A) і мікраэлементаў (кальцый, цынк і фосфар).

Яго можна прымяняць для лячэння наступных станаў:

Увага: сіроп не варта даваць маленькім дзецям без папярэдняй кансультацыі з лекарам.

Як прыгатаваць цыбульны сіроп?

Усё вельмі проста. Вам спатрэбяцца дзве цыбулі і цукар або мёд:

Цыбульны сіроп можна захоўваць не больш за тры дні.

Каму не варта ўжываць цыбульны сіроп?

Хоць ён натуральны і дапамагае змагацца з рознымі хваробамі, не ўсе могуць яго выкарыстоўваць. Людзям з паніжаным крывяным ціскам або людзям з абвастрэннем гастрыту варта спачатку пракансультавацца з лекарам.

Таксама зашмат цыбулі можа прывесці да раздражненне слізістай абалонкі страўніка і абвастрэння праблемаў з ім.

Чытайце яшчэ:

Гэтай зімой беларусы будуць шмат хварэць на грып

«На пусты страўнік» — гэта калі? Колькі часу ежа праводзіць у нас у страўніку?

Nashaniva.com