Былая карэспандэнтка «Першага канала» адмовілася ад узнагарод, уручаных Пуціным

Былая журналістка расійскага «Першага канала» Жанна Агалакава паведаміла пра сваё рашэнне адмовіцца ад пуцінскіх узнагарод у сацсетках. Яна апублікавала фота, з якіх вынікае, што яна адаслала ў Крэмль поштай ордэны «За заслугі перад Айчынай» II ступені і «Дружбы», якія яна атрымала ў 2006 і 2018 гадах.

21.09.2022 / 16:45

У пасылку Агалакава паклала паштоўку з наступным тэкстам:

«Господин Президент,

Ваше руководство ведет страну к пропасти.

Ваши награды считаю неприемлемыми.

Жанна Агалакова»

Агалакава звольнілася з «Першага канала», на якім працавала больш за 20 гадоў, пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

«Гэта маніпуляцыя, гэта хлусня, гэта вялізны падман». Жанна Агалакава — пра тэлебачанне, санкцыі і «замбаваных» расіян

Nashaniva.com