У Расіі праходзяць акцыі супраць мабілізацыі. Удзельнікам пратэстаў пагражаюць турмой да 15 гадоў

Першыя акцыі прайшлі ў Сібіры.

21.09.2022 / 15:53

Выданне «7×7» піша, што некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на акцыі ў Іркуцку і ​​Улан-Удэ. Таксама ёсць паведамленні аб акцыях у Хабараўску і Якуцку.

У Іркуцку, паводле паведамленняў тэлеграм-канала «Іркуцк анархісцкі», сілавікі разагналі акцыю, затрымаўшы некалькі чалавек. У іншых гарадах, як паведамляецца, паліцыя размаўляе з удзельнікамі, правяраючы дакументы і прапануючы разысціся.

Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на акцыю ў Томску. Паліцыя пачала затрыманні.

Тым часам пракуратура Масквы выпусціла перасцярогу аб адказнасці за ўдзел у акцыях.

У пракуратуры заявілі, што «распаўсюд падобных матэрыялаў «праз сацсеткі, форумы і іншыя сайты, уцягванне падлеткаў у супрацьпраўную дзейнасць, а таксама арганізацыя або ўдзел у незаконных акцыях прадугледжвае адміністрацыйнае або крымінальнае пакаранне, «у тым ліку ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў».

Nashaniva.com