Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расіі
Сёння Пуцін звярнуўся да расіян і абвясціў пра частковую мабілізацыю.
21.09.2022 / 09:03
Вось асноўныя тэзісы выступу.
— Захад ператварыў украінскі народ у гарматнае мяса, развязаўшы вайну яшчэ ў 2014 годзе.
— Рашэнне аб папераджальнай ваеннай аперацыі на Украіне было абсалютна неабходным і адзіна магчымым.
— Вызваленне ўсёй тэрыторыі Данбаса застаецца нязменнай мэтай «спецыяльнай ваеннай аперацыі».
— Саюзныя сілы ў Данбасе крок за крокам вызваляюць данецкую зямлю, але дзейнічаюць планамерна, берагуць асабовы склад.
— Захад хоча распаду Расіі на мноства варагуючых паміж сабой абласцей.
— Мэта Захаду — аслабіць, раз'яднаць і знішчыць Расію.
— Вашынгтон падштурхоўвае Кіеў да пераносу баявых дзеянняў на тэрыторыю РФ. «Пры пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, нашай зямлі і народу мы выкарыстоўваем усе неабходныя сродкі для іх абароны. Гэта не блеф».
— Мы зробім усё, каб забяспечыць бяспечнае праходжанне рэферэндуму.
— Расія падтрымае рашэнне, якое прымуць жыхары Данбаса, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
— Указ аб частковай мабілізацыі падпісаны, мабілізацыйныя мерапрыемствы пачнуцца сёння.
***
Мяркуецца, што пад прызыў на вайсковую службу падпадуць толькі тыя грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе і, перш за ўсё, тыя, хто праходзіў службу ў шэрагах узброеных сіл, мае пэўныя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці і адпаведны вопыт.