«Антыдзяржаўная клаака». Лукашэнка загадаў увесці ліцэнзаванне ў адукацыі

«Я даручыў неадкладна ўвесці ліцэнзаванне, з учарашняга дня», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Аляксандрам Вальфовічам.

20.09.2022 / 12:18

Аляксандр Лукашэнка, 17 верасня 2022 года. Скрыншот з відэа

На сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Аляксандрам Вальфовічам Лукашэнка пракаментаваў выпадак у прыватнай школе, дзе вучань стрэліў іншай школьніцы ў твар.

«Не нейкі там траўматычны, як яны пішуць, пісталет. Гэта быў дзіцячы пісталет з гумовымі так званымі шарыкамі гэтымі. Ён трапіў дзяўчынцы ў вока. Яна была ў акулярах. Разбіў шкло і пашкодзіў вока. З гэтага зрабілі надзвычайшчыну. Я даручыў разабрацца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб інцыдэнце са стральбой з дзіцячага пісталета, Лукашэнка сказаў, што справа нават не ў гэтай дробязі, хоць і гэта важна. Па яго словах, у выніку выявіліся больш маштабныя пытанні і праблемы.

«Аказваецца, у гэтай школе ажно 26 вучняў. Па-мойму, так мне міністр унутраных спраў далажыў. Прыватная школа. Адкуль, якая, што гэта за школа — 26 вучняў. Пачалі разбірацца — яна зарэгістраваная на тэрыторыі прыватнага нейкага прадпрыемства, якое ні чорта не робіць паводле статуту. Напэўна, чакаюць, каб гэтую зямельку прыкарманіць і пабудаваць там жыллё. А месца зручнае. Потым прадаць можна добра. Увогуле, ёсць пытанні».

«Таму трэба зачысціць ўсе да немагчымасці ў сістэме адукацыі» — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Англійская штодня і пяціразовае харчаванне. Што прапануюць прыватныя школы і колькі там каштуе навучанне?

Nashaniva.com