Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Гэтыя блінчыкі можна выпякаць як асобныя аладкі, а можна зрабіць велічэзны блін на ўсю патэльню і потым падзяліць яго на часткі. Ірландцы ядуць боксці як са смажаным беконам, так і з кляновым сіропам, гэта можа быць як сняданак, так і вячэра.

25.09.2022 / 08:09

Фота: BBC Food

Каб згатаваць боксці, вам спатрэбіцца:

  1. Загарніце цёртую бульбу ў чысты кухонны ручнік і добра адцісніце яе, каб пазбавіцца ад лішняй вадкасці.
  2. Перакладзіце бульбу ў міску, дадайце халоднае пюрэ і перамешвайце, пакуль усё добра не змяшаецца.
  3. Дадайце да бульбяной сумесі муку і разрыхляльнік і добра перамяшайце. Умяшайце ў сумесь растопленае масла, запраўце соллю і молатым чорным перцам.
  4. Патроху дадавайце ў сумесь малако, перамешваючы сумесь пасля кожнага дадавання. Вы павінны атрымаць густое і цяжкае цеста. Калі цеста занадта ліпкае, дадайце яшчэ трохі малака. Адстаўце цеста ў бок.
  5. Вазьміце вялікую патэльню і разагрэйце ў ёй алей. Пакладзіце ў патэльню бекон і смажце яго 6-8 хвілін ці пакуль лустачкі бекона не стануць хрумсткімі і залаціста-карычневымі з абодвух бакоў. Дастаньце бекон з патэльні і пакладзіце яго на папяровы ручнік, каб з бекона сышоў алей.
  6. У той жа алей, у якім смажыўся бекон, пакладзіце па лыжцы бульбянога цеста. Пакідайце дастаткова вольнага месца, бо цеста будзе расцякацца. Смажце боксці на сярэднім ці моцным агні па 3—4 хвіліны з кожнага боку або пакуль яны не стануць залаціста-карычневымі і цёртая бульба не згатуецца. Дастаньце боксці з патэльні, адкладзіце іх на папяровы ручнік і захоўвайце ў цяпле, тым часам паўтарыце працэс з астатнім цестам.
  7. Можна смажыць боксці і проста на алеі ці смальцы, не канечне на беконе. Але бекон дадае, вядома, смаку.
  8. Калі будзеце падаваць боксці, пакладзіце каля кожнай порцыі адну-дзве лустачкі смажанага бекона. Можна дадаткова паліць боксці кляновым сіропам.

Рэцэпт на выхадныя: пастухоў пірог

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя. Традыцыйны англійскі пірог старгейзі — страва, якой вы дакладна здзівіце

Nashaniva.com