Шпіца Лукашэнкі каталі па Самаркандзе ў калясцы ФОТА

У інтэрнэце з'явілася фота са шпіцам Лукашэнкі Умкам ва узбецкім Самаркандзе, дзе праходзіў саміт ШАС. 

17.09.2022 / 21:24

Палітык бярэ свайго сабаку ў замежныя паездкі, але ў гэты раз у Умкі быў свой транспартны сродак — асабістая доктарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка каціла жывёлу ў вазку.

Таксама на фота можна заўважыць і набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца Сяргея Цяцерына.

Nashaniva.com