Папа Францішак: Дапамагаць Украіне зброяй — маральна прымальна

Папа Рымскі Францішак назваў «маральна прымальным» для краін Захаду забяспечыць Украіну зброяй. Цяпер яна змагаецца за сваю зямлю пры поўнамаштабным уварванні Расіі, і зброя патрэбная для мэтаў самаабароны.

16.09.2022 / 10:21

Пра гэта Францішак заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер, калі вяртаўся з рэлігійнага саміту ў Казахстане.

«Гэта палітычнае рашэнне, якое можа быць маральным, маральна прымальным, калі яно прымаецца ва ўмовах маральнасці», — так Папа Рымскі адказаў на пытанне пра тое, як ён ацэньвае пастаўкі заходняй зброі ва Украіну.

Папа сказаў, што, згодна з прынцыпамі справядлівай вайны, Касцёл дапускае выкарыстанне смяротнай зброі для абароны ад нацыі-агрэсара.

Nashaniva.com