У Беларусі зменшыліся рэальныя заробкі
Паводле звестак Белстата, за першыя шэсць месяцаў года рэальныя заробкі беларусаў скараціліся на 2,7%. Рэальныя даходы насельніцтва — гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя да ўзроўню інфляцыі.
15.09.2022 / 18:44
Мацней за ўсё рэальныя даходы ў першым паўгоддзі ўпалі ў Магілёўскай вобласці — на 4,5%, а менш за ўсё ў Менску — на 2%.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,1%.