Еўрасаюз абяцае беларускаму рэжыму цяжкія наступствы за затрыманне Эвеліны Шульц

Затрыманне часовай паверанай у справах ЕЗ у Беларусі Эвеліны Шульц будзе мець вельмі цяжкія наступствы, заявіў афіцыйны прадстаўнік ЕЗ у замежнапалітычных пытаннях Петэр Стана ў інтэрв'ю Deutsche Welle.

14.09.2022 / 17:49

Петэр Стана

Паводле слоў Стана, інцыдэнт дэманструе сутнасць беларускага рэжыму, які з аднаго боку заяўляе аб амністыі, а з другога за зачыненымі дзвярыма праводзіць палітычныя працэсы. «А затым яны асмельваюцца на недапушчальны і вельмі небяспечны крок па затрыманні дыпламата», — заявіў прадстаўнік ЕС.

«Мы прымем меры, каб паказаць, што абсалютна не згодныя мірыцца з падобнымі рэчамі.

Тое, што адбылося, будзе мець вельмі цяжкія наступствы. Зноў жа, на дыпламатычным узроўні, але мы выразна далі зразумець, што такое непрымальна і больш не павінна паўтарацца», — заявіў еўрачыноўнік, адзначыўшы, што гэта ўжо другі выпадак затрымання еўрапейскага дыпламата.

Эвеліну Шульц затрымалі 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». Дыпламатку ўтрымлівалі ў аддзеле міліцыі на працягу дзвюх гадзін. 

Чытайце таксама:

«Здымалі ў міліцыі на відэа». Часовая павераная ў справах ЕС распавяла падрабязнасці затрымання

Nashaniva.com