Сястра Груздзева: Дзіцяці задалі вывучыць верш па-беларуску. Нават мне складана прачытаць!
Спявачкі сёстры Груздзевы паскардзіліся ў сацсетках на школьную праграму для чацверакласнікаў.
13.09.2022 / 12:48
Фота: інстаграм Груздзевых
Адна з сясцёр піша, што яе дзіцяці ў чацвёртым класе задалі вывучыць на памяць верш Якуба Коласа «Усход сонца». Бачна, што ў падручніку некаторыя словы зверху падпісаныя алоўкам па-руску (але, магчыма, гэта засталося ад папярэдняга вучня).
«Нават мне цяжка чытаць! А вы як спраўляецеся з такім заданнем?» — напісала спявачка ў сторыз.
«На маю думку, верш вельмі цяжкі! Паспрабуйце проста без запінкі яго прачытаць. Упэўненая, не адразу атрымаецца.
Зайздрошчу тым, для каго гэты верш лёгкі і дастаткова некалькі разоў прачытаць, каб вывучыць», — падзялілася Груздзева.