Лукашэнка сустрэўся з Качанавай сам-насам і спытаў, што кажа народ

Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, паведамляе БелТА.

08.09.2022 / 12:01

«Улічваючы, што вы праводзіце шмат сустрэч з людзьмі (і тэлефонныя прамыя лініі, і з воку на вока), што кажа народ? Я таксама шмат сустракаўся ў апошні час з людзьмі. Можа, мне не ўсе скажуць, як вам, таму гэта вельмі важна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён пацікавіўся бягучай дзейнасцю Савета Рэспублікі і планамі на найбліжэйшую перспектыву.

Лукашэнка таксама нагадаў, што пры верхняй палаце парламента працуе экспертная рада. «Што вы бачыце, у якім кірунку тут рухацца, каб нам прымаць больш вывераныя і дакладныя законы ў нашай дзяржаве?» — спытаў ён.

Наталля Качанава, у сваю чаргу, падзякавала Лукашэнку за магчымасць абмеркаваць пытанні, якія, па яе словах, цяпер выйшлі на парадак дня.

Nashaniva.com