Затрымалі дырэктара і былога кіраўніка маркетынгу вядомай мінскай крамы «Снікерхэд»

дапоўнена

Гэта адна з самых папулярных крамаў абутку ў Мінску.

07.09.2022 / 15:27

Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманымі былым дырэктарам па маркетынгу крамы красовак «Снікерхэд» 28-гадовы Уладзімір Стасевіч (на фота — злева, ён нейкі час жыў у Грузіі, а пасля вярнуўся ў Беларусь), і дырэктарам гэтай крамы 32-гадовым Сяргеем Калядой.

«Снікерхэд» — адна з самых папулярных крамаў абутку ў Мінску. На кожную з яе старонак у сацсетках падпісаныя дзясяткі тысяч чалавек. Яна месціцца ў БЦ «Аляксандраўскі» на праспекце Пераможцаў.

Абодва мужчыны ягоныя сузаснавальнікі. Крама працуе больш за сем гадоў.

Сяргей Каляда нарадзіўся ў Магдэбургу ў 1990 годзе, пасля жыў у Жабінцы. Вучыўся у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, а пасля заснаваў уласны бізнэс.

Уладзімір Стасевіч родам з вёсцы Моталь Іванаўскага раёна. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным аргарным тэхнічным універсітэце. Больш за 10 гадоў займаецца ўласным бізнэсам.

Мужчын абвіначваюць у данатах на дапамогу пацярпелым падчас пратэстаў. 

Магчыма, да іх прыйшлі праз тое, што яны ў свой час адкрыта апублікавалі пост пра гэта — іншых «зачэпак» сілавікі не прадставілі.

Чытайце яшчэ:

Панк-музыку з дзверцамі ад халадзільніка і ў кайданках затрымліваў сын Паўлічэнкі — BYPOL

Лукашэнка загаварыў пра амністыю, «перагібы» і «заклапочанасць многіх грамадзян»

«Азаронак задаваў пытанні, а ціхары паказвалі, каго браць». Распавядаем пра хапун на судзе па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Nashaniva.com