Ужо афіцыйна: візавых абмежаванняў для беларусаў не будзе

Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў фэйсбуку.

06.09.2022 / 16:46

«Сёння ўжо афіцыйна: з дакументаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваннях выключаная згадка беларусаў.

Дзякуй усім, хто дапамагаў. Беларусы не агрэсары. Беларусы змагаюцца за сваю свабоду і падтрымліваюць Украіну!», — напісаў Вячорка.

Nashaniva.com