Ігару Банцару зноў далі 15 сутак, ужо трэці раз
Сёння, 5 верасня, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся чарговы суд над музыкам Ігарам Банцарам. Яго абвінавацілі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). У выніку Ігара зноў арыштавалі на 15 сутак. Агулам яго будуць утрымліваць за кратамі як мінімум 45 сутак, піша «Вясна».
05.09.2022 / 17:09
Як паведамляе канал «АЧК-Беларусь», Банцар дасылае «ўсім прамяні падтрымкі не толькі ад яго, але і ад усіх палітычных зняволеных».
Нагадаем, Банцара затрымалі 4 жніўня ў Гродне, але потым перавезлі ў Мінск на Акрэсціна. Яго ўжо двойчы арыштоўвалі па адміністрацыйных справах.