Украінскія хакеры здабылі ў расійскіх салдат каардынаты базы з дапамогай фота прывабных дзяўчат
Газета Financial Times апублікавала гісторыю заснавальніка ўкраінскага хакерскай суполкі Hackyourmom Мікіты Кныша, які пасля расійскага ўварвання стаў адным з удзельнікаў кібервайны супраць Расіі.
05.09.2022 / 09:37
30-гадовы Кныш раней ўзначальваў харкаўскую кампанію па кібербяспецы HackControl. У першыя гадзіны пасля пачатку вайны ён прыйшоў у офіс СБУ ў Харкаве і папрасіў аб працы. Яму адмовілі, пасля чаго ён вырашыў стварыць сваю хакерскую групу.
Кныш прывёў некалькі прыкладаў працы Hackyourmom. Ён сцвярджае, што хакеры змаглі вызначыць месцазнаходжанне расійскай базы каля акупаванага Мелітопаля, выкарыстоўваючы фэйкавыя акаунты прывабных дзяўчат у сацсетках.
Хакеры падманам прымусілі расійскіх салдат адправіць фатаграфіі, з дапамогай якіх высветлілі, дзе знаходзіцца база, і паведамілі пра гэта УСУ. Праз некалькі дзён, як сцвярджае Кныш, па базе ўдарыла артылерыя.
Калі дакладна гэта адбылося, ён не ўдакладніў.