Дрэнны халестэрын — двойчы небяспечны?

25.09.2009 / 10:55

Не верце таму, хто ставiць пад сумненне эфектыўнасць прэпаратаў для знiжэння халестэрыну крывi. У некаторых газетных публiкацыях размова iдзе аб тым, што супраць акiсленага халестэрыну бяссiльныя любыя таблеткi.

Паспрабуем разабрацца.

Паняцце агульнага халестэрыну, як вядома, уключае ў сябе лiпапратэiны высокай шчыльнасцi («добры» халестэрын), лiпапратэiны нiзкай шчыльнасцi («дрэнны» халестэрын), трыглiцэрыды i iнш. «Дрэнны» халестэрын вылучаецца якраз тым, што найлепшым чынам паддаецца працэсу перакiснага акiслення. Таго самага, што спрыяе згасанню здароўя i прыспешвае старэнне арганiзма. Акiсленыя лiпапратэiны нiзкай шчыльнасцi хутчэй пашкоджваюць унутраную абалонку сасуда, больш iнтэнсiўна ствараюць халестэрынавыя бляшкi, а значыць, хутка i «якасна» падрываюць работу нашай сардэчна‑сасудзiстай сiстэмы.

— Чым больш у нашай крывi лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi, тым большая яго частка можа падвергнуцца працэсу перакiснага акiслення, — тлумачыць вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi медыцынскiх iнфармацыйных тэхналогiй РНПЦ «Кардыялогiя» Iгар Казлоў.

— Спецыяльныя «супрацьхалестэрынавыя» прэпараты скiраваныя на знiжэнне «дрэннага» халестэрыну ў крывi i дзейнiчаюць яшчэ на стадыi яго сiнтэзу. Паколькi згаданая група лекаў спрыяе змяншэнню ўзроўню халестэрыну ў прынцыпе, то, зразумела, i меншая яго колькасць можа акiслiцца…

Застаецца дадаць, што наогул пазбегнуць працэсу перакiснага акiслення немагчыма. Але «суцiшыць» яго можна. З дапамогай антыаксiдантных комплексаў — вiтамiнаў А, Е i С. А таксама шляхам рэгулярнага ўжывання садавiны i агароднiны.

Святлана Барысенка, Звязда