У Наваполацку на школьнай лінейцы падчас выступу падлеткаў у вайсковай форме дзяўчына правяла антываенную акцыю. Яе затрымалі
1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 горада Наваполацк, праходзіў выступ падлеткаў у вайсковай форме. Адна з дзяўчат на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай пратэснай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак V (мір). Відэа апублікаваў ютуб-канал stranaforlife.
02.09.2022 / 12:56
Падлеткі на пляцоўцы паказвалі прыёмы рукапашнага бою. Гучалі гукі стрэлаў.
Праз некаторы час да іх выйшла дзяўчына. Яна ўзняла рукі ў знаку V.
Спачатку да дзяўчыны падышлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянт, які павёў яе ў невядомым кірунку.
Сыходзіла дзяўчына пад апладысменты людзей.