Затрыманы рухавік кальяннай культуры Мінска Іван Мураўёў
Следчы камітэт прыйшоў у знакамітую Кальянную №1 на Карла Маркса і арыштаваў шматгадовага яе ўпраўляючага Івана Мураўёва. Гэты чалавек знакаміты тым, што ўжо 10 гадоў рухае кальянную культуру сталіцы. Папярэдне, Мураўёва абвінавачваюць па адным з «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
01.09.2022 / 20:02
Івану Мураўёву 43 гады. У свой час ён стаяў ля вытокаў тэлеканала СТБ, але апошнія дзесяць год займаецца horeca-й: кіруе знакамітай «Кальяннай №1» на Карла Маркса.
Затрымалі яго днямі, затрымліваў Следчы камітэт у кальяннай.
У пратэстах 2020-га Мураўёў не ўдзельнічаў (але паспеў пабываць на сутках — аказаўся выпадковай ахвярай выцягванняў з машын).
Меркавана, затрыманне звязанае з адным з «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
Нядаўна Мураўёў ажаніўся з журналісткай СТБ.