У ЗША анансавалі новую ваенную дапамогу Украіне

Каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што ў найбліжэйшыя дні варта чакаць яшчэ аднаго абвяшчэння пра ваенную дапамогу Украіне, піша CNN.

31.08.2022 / 21:25

Джон Кірбі

«Мы (…) выдзелілі больш за 13 мільярдаў даляраў дапамогі на забеспячэнне бяспекі Украінскіх узброеных сілаў, і мы будзем працягваць гэта рабіць. І ў найбліжэйшыя дні будзе абвешчана пра будучую дапамогу ў сферы бяспекі», — сказаў ён журналістам.

У мінулую сераду прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб наданні Украіне вайсковай дапамогі сумай 2,98 млрд даляраў.

Па словах Кірбі, з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ЗША далі Украіне ваенную дапамогу на суму каля 13 мільярдаў даляраў. З пачатку вайны ЗША далі 7 млрд даляраў у выглядзе грантаў для прамой бюджэтнай падтрымкі і больш за 1,5 млрд даляраў гуманітарнай дапамогі для Украіны і ўкраінскіх уцекачоў.

Nashaniva.com