Памёр Міхаіл Гарбачоў

Ён быў апошнім генеральным сакратаром ЦК КПСС і першым ды апошнім прэзідэнтам СССР. Гарбачову быў 91 год, з кіраўнікоў савецкай дзяржавы ніхто столькі не жыў нават і блізка.

30.08.2022 / 23:30

Смелая спроба гэтага чалавека рэфармаваць прагнілы СССР і збудаваць «сацыялізм з людскім абліччам» пацярпела няўдачу, але чалавецтва застанецца ўдзячным яму за тое, што ён на некалькі дзесяцігоддзяў ліквідаваў пагрозу ядзернага канфлікту і не стаў душыць народы Усходняй Еўропы, у тым ліку і беларускі нацыянальны рух.

Яго палітыка па Чарнобылі была правальнай і каштавала шмат жыццяў. Але гэта пры ім Беларусі удалося вырвацца з імперыі і здабыць незалежнасць.

Nashaniva.com