За беларускіх айцішнікаў вырашыў пазмагацца і Кыргызстан

Кыргызстан дазволіў айцішнікам з Беларусі і яшчэ некалькіх краін постсавецкай прасторы працаваць без рэгістрацыі і дазволу. Гэта прадугледжана праектам «Лічбавы качэўнік», паведамляецца на сайце мясцовага Міністэрства эканомікі і камерцыі. Такім чынам Кыргызстан хоча павялічыць прыток рэлакантаў, якія працуюць у сферы лічбавых тэхналогій, паведамляе dev.by.

30.08.2022 / 19:38

Для айцішнікаў у Кыргызстане распрацавалі спецыяльны гайд — пакрокавую інструкцыю для атрымання статусу «Лічбавы качэўнік».

Уладальнік статусу «Лічбавы качэўнік» («Digital nomad»):

Айцішнікі са статусам «Лічбавы качэўнік» атрымаюць спецыяльны электронны дакумент, які мае спецыяльны QR-код.

Блізкія сваякі такіх спецыялістаў (муж (жонка), непаўналетнія дзеці), а таксама іншыя асобы, якія знаходзяцца на іх утрыманні, таксама маюць права атрымаць дакументы, што дазваляюць уязджаць у Кыргызстан і знаходзіцца на яго тэрыторыі.

Nashaniva.com