Еўрасаюз рыхтуе структурную рэформу рынку электраэнергіі
Еўрасаюз плануе «экстранае ўмяшанне» з мэтай зніжэння імклівага росту цэн на электраэнергію, заявіла 29 жніўня старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
29.08.2022 / 17:37
«Мы працуем над экстранным умяшаннем і структурнай рэформай рынку электраэнергіі», — сказала фон дэр Ляен. Дэталі плана яшчэ дапрацоўваюцца, але Еўракамісія можа агучыць яго ўжо на гэтым тыдні.
Фон дэр Ляен таксама заявіла, што ЕС мае намер інвеставаць 300 млрд еўра ў зялёную энергетыку ў рамках намаганняў па адмове ад расійскіх нафты і газу.
Раней намеснік старшыні Рады Бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на фоне рэзкага падаражання газу ў ЕС заявіў, што ўзімку яго кошт можа дасягнуць 5000 даляраў за тысячу кубаметраў. З-за падаражання электрычнасці і газу на мінулым тыдні некаторыя хімічныя заводы ў Еўропе пачалі прыпыняць выпуск угнаенняў.