Палітвязень Андрэй Цімафеенка выйшаў на волю
У снежні 2020 года суд прызначыў палітвязню два гады калоніі. Тэрмін Андрэй адбываў у папраўчай калоніі №22 (Воўчыя норы). 21 жніўня палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, піша «Вясна».
29.08.2022 / 17:14
48-гадовы Андрэй Цімафеенка — жыхар Віцебска, якога абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу адзінства». Паводле версіі абвінавачвання, 6 верасня 2020 года ў Віцебску Цімафеенка ўзяў актыўны ўдзел у «несанкцыянаваным вулічным шэсці». Сваімі дзеяннямі ён нібыта перашкаджаў дзейнасці начальніка аддзялення ўнутраных войск Вераб’ёва і намагаўся справакаваць яго на выкарыстанне фізічнай сілы.
Акрамя таго, паводле пракуратуры, дзеянні Цімафеенкі «пацягнулі за сабой прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам у выглядзе падрыву аўтарытэту і гонару праваахоўных органаў».