Новы Оруэл па-беларуску — выходзіць «Ферма жывёлаў»
Выдавецтва «Вясна» прадставіла кнігу «Ферма жывёлаў» Джорджа Оруэла ў перакладзе на беларускую. Яна будзе ў продажы на наступным тыдні.
28.08.2022 / 10:52
Першапачаткова выдаць гэту кнігу збіралася выдавецтва «Янушкевіч», якое ў 2020-м прэзентавала па-беларуску іншую антыўтопію Оруэла «1984». Аднак пасля сёлетняга пагрому выдавецтва спыніла сваю дзейнасць у Беларусі.
«Ферма жывёлаў» — сатырычнае апавяданне-прыпавесць, выдадзенае ўпершыню ў 1945 годзе. Яно расказвае, як на ферме пачала кіраваць свіння Напалеон, і замест раўнапраўя жывёльнае грамадства атрымала таталітарны рэжым. Некаторыя лічаць, што гэта алегорыя на рэвалюцыю 1917 года.
Але твор вельмі актуальны для сучаснай Беларусі.
«Усе жывёлы роўныя, але некаторыя больш роўныя за іншых», — стала адной з запаведзяў на ферме.