Цана на газ у Еўропе перавысіла 3200 даляраў

Кошт вераснёвага ф'ючарса на біржы ICE Futures дасягнуў $3236 за тысячу кубаметраў.

25.08.2022 / 11:32

За апошнія суткі кошт газу вырас на 8%. Паводле ацэнак аналітыкаў, рост коштаў адбываецца ў чаканні хуткага прыпынення транзіту газу па «Паўночным патоку» з-за рамонту адзінай турбіны. Тэхнічныя работы на газаправодзе запланаваныя з 31 жніўня па 2 верасня.

У «Газпраме» паведамлялі, што перакачка газу адновіцца, калі на адзінай турбіне не знойдуць якіх-небудзь няспраўнасцяў.

Nashaniva.com