У Белгарадскай вобласці зноў загарэўся склад з боепрыпасамі, мясцовыя ўлады кажуць пра «эфект лінзы»

У Белгарадскай вобласці Расіі гараць боепрыпасы, эвакуююць насельніцтва. Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што нібыта нічога такога, проста пад яркім сонцам «спрацаваў эфект лінзы».

23.08.2022 / 18:36

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у тэлеграме напісаў:

«У выніку гарачага надвор'я (спрацаваў эфект лінзы) у раёне сяла Ціманава адбылося самазагаранне боепрыпасаў, якія яшчэ не паспелі абясшкодзіць сапёры».

Пацярпелых, паводле Гладкова няма, частка жыхароў сяла эвакуявалася самастойна, а частку вывезлі ў санаторый.

Nashaniva.com