На БелАЭС скончыўся «планавы рамонт», які замест 80 заняў 119 дзён 

Планава-папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод, каб забяспечыць стабільны працоўны стан абсталявання. Але гэтым разам рамонт на БелАЭС зацягнуўся. Перад пачаткам работ міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заяўляў, што ён працягнецца каля 80 дзён. Рэальна гэты працэс заняў 119 дзён.

22.08.2022 / 17:17

«У рамках праведзеных на энергаблоку планавых работ выкананы рамонт асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў. Зробленая першая перагрузка адпрацаванага ядзернага паліва — у адпаведнасці з рэгламентам заменена 48 са 163 цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Праведзеная дыягностыка каля 3 тысяч тэхналагічных сістэм і адзінак абсталявання» — паведаміла прэс-служба Мінэнерга.

Nashaniva.com