Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Першы вядомы рэцэпт пудынга Евы (Eve’s pudding) быў створаны ў 1824 годзе. Назва гэтага пірага адсылае да біблейскай Евы, што пачаставала Адама яблыкам, і ў гэтым пудынгу яблыкаў багата. А ў дадатак — смачнае бісквітнае цеста!

28.08.2022 / 10:01

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць пудынг Евы, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Здыміце з яблыкаў скурку, дастаньце з іх сярэдзіну і парубіце яблыкі на тонкія долькі. Пакладзіце яблыкі ў рондаль, дадайце лімонны сок і 2 сталовыя лыжкі вады. Перамяшайце, накрыйце вечкам і тушыце яблыкі 5 хвілін, пакуль яны не памякчэюць.
  3. Дадайце 20 грамаў масла і 2 сталовыя лыжкі цукру, перамяшайце. Потым перанясіце сумесь у форму для выпякання (можна выкарыстоўваць некалькі асобных малых формаў). Адстаўце ў бок.
  4. Узбівайце разам 75 грамаў размякчонага масла і 100 грамаў цукру, пакуль сумесь не павялічыцца ў памеры і не стане лёгкай.
  5. Дадавайце ў сумесь муку (сталовымі лыжкамі) і яйкі па чарзе, асцярожна перамешвайце ў працэсе. У канцы таксама дадайце ў сумесь сталовую лыжку гарачай вады.
  6. Раскладзіце сумесь на яблыкі. Запякайце пудынг у духоўцы 30-35 хвілін ці пакуль яго верх не стане пышным і залатым. Падавайце з марожаным ці з заварным крэмам.

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Nashaniva.com