Беларускі хакей па-ранейшаму будзе адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай ІІХФ
Расія і Беларусь застаюцца адхіленымі ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (ІІХФ) на сезон 2022/2023, як было вырашана ў маі на штогадовым кангрэсе Федэрацыі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік ІІХФ Люк Тардзіф.
21.08.2022 / 12:34
Люк Тардзіф справа. Фота: iihf.com
«Мы будзем рабіць гэта з года ў год. У сезоне 2022/2023 яны не будуць гуляць», — заявіў спартыўны чыноўнік.
28 лютага Рада ІІХФ прыняла рашэнне адхіліць каманды Беларусі і Расіі, адклікаць усе турніры з тэрыторыі дзвюх краін у сувязі з вайной ва Украіне. Федэрацыя хакея Беларусі падала апеляцыю на гэтае рашэнне ў Дысцыплінарны камітэт, але яна была адхіленая.