«Каму ад гэтага дрэнна, калі ў мужа шчаслівая жонка?» Гісторыі здрадаў у адносінах
Ці можна пасля таго, як партнёр вам здрадзіў, працягваць з ім адносіны і нават ганарыцца яго ўчынкам? Аказваецца, бывае і так.
20.08.2022 / 20:33
Гісторыямі сваіх здрадаў людзі падзяліліся з падкастам «Паўгадзіны кардыё».
Фота: pixabay.com / scottwebb
Гісторыя 1
Дзяўчына ў адзін дзень занялася сэксам з мужам і двумя каханкамі (з усімі паасобку). Як казала яна, муж быў добрым чалавекам, але вельмі занятым, а ёй вельмі хацелася сэксу, таму шукала варыянты. Пара ў выніку разышлася — але не з прычыны здрадаў. Муж так і не даведаўся ні пра што.
Дзяўчына тыя здрады праблемай не лічыла. У яе ў галаве ўсё было дакладна размеркавана — ёсць муж і сям’я, а ёсць яе асабістае жыццё. «Каму ад гэтага дрэнна, калі ў мужа шчаслівая жонка?»
Гісторыя 2
Пара сустракалася на адлегласці. Дзяўчына ездзіла да хлопца кожныя два-тры тыдні, і іх усё задавальняла. Амаль дайшло да вяселля. Але ў нейкі момант пара вырашыла, што лепш застацца сябрамі.
Калі яны пасля сустрэліся, былы хлопец перабраў з алкаголем і вырашыў прызнацца. Аказалася, яшчэ падчас адносін ён падумаў: я яшчэ не ўсё паспрабаваў. І вырышыў паспрабаваць сэкс з хлопцам, знайшоў у інтэрнэце кандыдата. Ён быў перакананы, што з хлопцам — гэта не здрада.
Калі дзяўчына гэта пачула, ёй было вельмі непрыемна. Але яна парадавалася, што не выйшла за яго замуж. Цяпер, калі эмоцыі суцішыліся, яна нават ганарыцца гэтым былым — бо ён з кансерватыўнай сям’і з сельскай мясцовасці, атрымліваў адукацыю, звязаную з ваеннай дзейнасцю. І нават у такім атачэнні ў яго ўзніклі такія думкі.
Гісторыя 3
Хлопец ласы на цікавасць да сябе. Калі быў у адносінах, ён пазнаёміўся з дзяўчынай. Яны сустрэліся некалькі разоў. Пасля вырашылі паехаць да яе. Але сэксам не заняліся. У момант калі на хлопцы быў прэзерватыў, яму стала вельмі сорамна і ён проста не змог. І паехаў дадому.
«Тое, што я здраднік — адно з самых агідных пачуццяў, якое я адчуваў», — дзяліўся хлопец. Ён пасля прызнаўся ў гэтым партнёрцы, і яны нават не рассталіся.
Гісторыя 4
Дзяўчына была ў аб’юзіўных адносінах, і яе партнёр хацеў усё кантраляваць, бо думаў, што яна можа яму здрадзіць. Праз два тыдні пасля расставання дзяўчына даведалася, што той мужчына завёў новую і неяк хутка. Высветлілася, што ён сам здраджваў у адносінах. Новая дзяўчына гэтага мужчыны таксама паводзіла з ім сябе аб’юзіўна і здраджвала. І заразіла яго венерычнымі захворваннямі.