Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі

Сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу, які праходзіў сёння ў дачыненні да Ніны Багінскай, піша «Вясна».

19.08.2022 / 20:42

У красавіку актывістцы прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі. Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да яе былі накладзеныя абмежаванні.

Цяпер Багінская не зможа паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі, а аператарам сувязі забаронена прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.

Nashaniva.com