«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках
У тыкток-акаўнце @rabo4iy_klass з'яўляюцца ролікі, у якіх маладыя хлопцы паказваюць, што бывае, калі эканоміць на паслугах і давяраць іх нізкакваліфікаваным работнікам. Відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў.
16.08.2022 / 15:39
Ролік пра плітачніка наогул праглядзелі амаль два мільёны разоў.
У падобным стылі здымаюцца і іншыя ролікі. Так, у тэлемайстра «за 5 рублёў» тэлевізар у канцы згарае, а сантэхнік рамантуе працечкі труб скотчам. Наогул у роліках клейкая стужка вырашае мноства праблем.
А электрык робіць лямпачку — з ліхтарыка на тэлефоне.