Затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты

Інфармацыя пра затрыманне Святланы Герасімовіч, маці Рыты Дакоты, з'явілася ў адным з лукашысцкіх тэлеграм-каналаў.

12.08.2022 / 19:21

З суправаджальнага тэксту, вытрыманага ў звычайным для карных структур хамскім і абразлівым стылі, можна зразумець толькі тое, што абвінавачваецца жанчына ва ўдзеле ў пратэстных акцыях і ёй пагражае крымінальная справа.

Рыта Дакота — вядомая расійска-беларуская спявачка. У 2020 годзе падтрымала пратэсты і выпусціла песню «Уходи», якую адрасавала Лукашэнку.

Nashaniva.com