«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак
Набор цукерак «Жадаю вам» вытворчасці беларускай «Камунаркі» раней быў выкананы ў чырвона-белых колерах, а цяпер афармленне памянялася на бела-бэзавае. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».
10.08.2022 / 21:58
«Карыстальнікі ў сацсетках жартуюць, што каляровую гаму проста змянілі на больш модную ў гэтым сезоне, і ўспамінаюць народнае «Пахне чабор», — піша канал.
Афармленне цукерак фабрыка памяняла ў чэрвені. «За аснову мы ўзялі адценне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сімволіцы», — напісала ў сацсетках прэс-служба «Камунаркі».