Да 16 гадоў турмы. Вынеслі прысуды бабруйскім «рэйкавым партызанам»
Бабруйскіх «рэйкавых партызанаў» асудзілі да велізарных тэрмінаў.
10.08.2022 / 13:23
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Канстанцін Ермаловіч атрымаў 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 9600 рублёў;
Віталь Мінкевіч — 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Ігар Казлоў — 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Надзея Полькіна — 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Наталля Кед — 2 гады «хатняй хіміі».
Іх абвінавачвалі ў некалькіх эпізодах, якія ўлады называюць «тэрактамі». Гаворка ідзе аб спыненні цягнікоў на 1,5 гадзіны ля станцыі Мірадзіна 11 жніўня 2021 года, чыгуначнай дыверсіі 24 і 31 жніўня 2021 года ў раёне станцый Цітаўка і Бабіна, а таксама спыненні працы «Табакеркі» 16 верасня і падпале ціра на стрэльбішчы «Кісялевічы» в/ч 5527.
Вядома таксама, што ўсіх пяцярых бабруйчан абвінавачваюць у тым, што яны спалілі пудзіла Лукашэнкі ў сакавіку 2021 года.