Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне

У кулуарах канферэнцыі «Новая Беларусь» ў Вільні Вераніка Цапкала заявіла журналісту «Нашай Нівы», што ў цяперашні момант група актывістаў, блізкая да штабу Цапкалы, робіць кантэнт-аналіз беларусіх недзяржаўных СМІ на прадмет згадак розных палітычных сіл. 

08.08.2022 / 16:40

Калі акажацца, кажа Вераніка, што ў асобным СМІ дамінуе пазіцыя толькі адной палітычнай плыні, то яна збіраецца напісаць лісты да кіраўнікоў заходніх дзяржаў і фондаў з патрабаваннем спыніць фінансаванне і падтрымку гэтага СМІ.

Недзяржаўныя СМІ яна называе «гэтак званымі незалежнымі» — ёй не падабаецца, што пра дзейнасць яе мужа і яе самой мала пішуць. 

На пытанне, што рабіць, яна сказала, што прапануе стварыць камітэт кантролю над СМІ.

Nashaniva.com