У Лошыцкай сядзібе пасля рэканструкцыі пачнуць праводзіць вяселлі
Добраўпарадкаванне і рэстаўрацыя гэтага паркавага ансамбля працягваецца. Шэраг аб'ектаў Лошыцкага паркавага комплексу чакае рэканструкцыя, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
07.08.2022 / 20:23
Так мае выглядаць сядзіба пасля рэканструкцыі
Адначасова з работамі па добраўпарадкаванні парка і самой сядзібы улады шукалі інвестараў, якія ўдыхнулі б другое жыццё ў іншыя будынкі парка: вінакурню і суседнія пабудовы. Але інвестараў не знайшлося. Таму на рэканструкцыю будуць ісці грошы з бюджэту і пазабюджэтных сродкаў.
Так, бровар і іншыя пабудовы ля ракі будуць ператвораныя ў Палац шлюбаў і салон пракату вясельных убораў. Таксама там будуць цырульня, кавярня, кветкавая крама і кафэ з фуршэтнымі заламі.
На прылеглай тэрыторыі разаб'юць зялёную зону. Магчыма, там будзе таксама алея рэгістрацыі шлюбу на свежым паветры і прыстань для лодак.