Паламаныя дрэвы, мора вады на вуліцах і трохі нават у будынках. Вынікі сённяшняй залевы ФОТА, ВІДЭА
Спякота ў некаторых рэгіёнах краіны змянілася моцным ліўнем. Наступствы найбольш былі заўважныя ў Гродзенскай і Мінскай абласцях.
06.08.2022 / 19:10
Хаця доўжыўся дождж нядоўга, дрэвы ўсё роўна не вытрымалі. На вуліцы Любімава ў Мінску праезд у двары заваліла з двух бакоў. У некаторых будынках дах даў цечу, піша Onliner.
Сам дождж у Мінску выглядаў так.
Каля 34-га дома на праспекце Любімава ўпалі два дрэвы, некалькі машын апынуліся ў пастцы.
— Камунальнікі яшчэ не прыбылі, ужо гадзіна прайшла. Адна машына крыху пашкоджана была, але шкло не разбілася. Людзі дрэвы пакуль не чапаюць, у прынцыпе, я бачыў, як проста падчас дажджу па тратуары выязджалі тыя, хто ў пастцы апынуліся, — расказвае Яраслаў, аўтар відэароліка.
Дасталася і Нацыянальнаму аэрапорту, там лішнюю вільгаць збіралі ў вёдры.
Вынікі буры каля Кургана Славы: раскіданыя палаткі, сталы, крэслы, трэнажоры і павялічаныя шахматы.
Сёння праз Гродна прайшла паўгадзінная залева — вада затапіла адразу некалькі вуліц.
У асноўным вялізныя лужыны ўтварыліся на праезнай частцы ў Альшанцы і Вішнёўцы.
«Чарговы дождж і зноў вялікая праблема», — напісала ў рэдакцыю «АўтаГродна» жыхарка з вуліцы Напалеона Орды.
Жанчына зняла, як лужыну спрабаваў пераадолець кіроўца ўніверсала, але, пагрузіўшыся на паўкола ў ваду, аўтамабіль заглух.
Машыну прыйшлося выштурхоўваць з лужыны.
Калі вам удалося зняць наступствы сённяшніх дажджоў — дасылайце фота і відэа ў наш чат-бот @nasa_niva_bot.