«Дарога дадому». Ганна Шаркунова запісала новую песню

Гэта песня — голас людзей, апошнія гады раскіданых па ўсім свеце. «Мир, который мы знали и не можем никак забыть, больше не существует, а мы продолжаем жить», — спявае Ганна Шаркунова ў сваёй новай песні. І ўжо па-беларуску працягвае: «Трэба жыць. Трэба далей жыць». 

05.08.2022 / 20:39

«Апошнія два гады ў нас ніяк не пісаліся песні пра любоў… хоць, любові вакол мяне вельмі шмат. Проста цяпер баліць ва ўсіх пра іншае … такі час. І калі б не падтрымка маіх блізкіх, то не ведаю, як наогул справілася б з усім гэтым болем… Таму і песні цяпер у асноўным пра іншае… Не ведаю, сіла гэта ці слабасць. Не ведаю, я адна гэта адчуваю, ці пра гэта ж думаюць усе, хто вымушаны быў з'ехаць … а можа, і тыя, хто застаўся.

І вось гэтая новая песня. Яна пра любоў! Пра любоў да гэтых людзей, хто здолеў захаваць сябе ў гэты складаны час. Пра любоў да маёй краіны, якая назаўжды застанецца са мной… І куды я яшчэ абавязкова вярнуся», — піша Ганна, прэзентуючы песню «Дарога дадому».

Nashaniva.com