Ігару Банцару збіраюцца шыць справу за «распальванне сацыяльнай варожасці»
У праўладным тэлеграм-канале з'явілася «пакаяльнае відэа» з гродзенскім музыкам Ігарам Банцарам.
05.08.2022 / 19:12
Мяркуючы з каментарыя да яго, музыку будзе інкрымінавацца 130-ы артыкул Крымінальнага кодэкса: «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».
Чапляцца будуць, відаць, да нейкай актыўнасці ў сацсетках.
Са словаў сваякоў спевака, 4 жніўня сілавікі выбілі жалезныя дзверы ў гродзенскай кватэры Ігара, яго забралі і завезлі ў Мінск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін.
Ігар Банцар ужо адсядзеў тэрмін пасля пратэстаў 2020 года. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні 2020 года станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Музыку асудзілі на паўтара гады «хіміі».
Пасля вызвалення сёлета ён адмовіўся з'язджаць з Беларусі.