Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год

Кавун — адзін з улюбёных летніх прысмакаў. Мала хто ведае, але яго можна захоўваць на ўсю зіму. І каб прыгатаваць вам спатрэбіцца ўсяго 15 хвілінаў, піша Onet.pl.

07.08.2022 / 08:17

Інгрэдыенты:

Гатаванне:

  1. Ачысціце кавун з дапамогай соды і зубной шчоткі. Пасля прамыйце яго пад праточнай вадой і высушыце папяровым ручніком.
  2. Нарэжце яго (не чысцячы) на невялікія кавалачкі і ўкладзіце ў чыстыя і сухія трохлітровыя слоікі.
  3. Заліце кіпень у банкі, закрыйце і адстаўце ў бок пры пакаёвай тэмпературы на 15 хвілінаў.
  4. Пасля зліце ваду, выкарыстоўваючы накрыўку з дзіркамі, і дадайце цукар, соль, лімонную кіслату, насенне кропу і перац.
  5. Нарэшце, зноў заліце банкі кіпенем і закруціце вечка. Перавярніце банкі ўверх дном і загарніце іх у тоўстую коўдру або ручнік. Дайце кансервам пастаяць каля 20-24 гадзінаў. Гатова!

Такія кансервы можна захоўваць на працягу года ў халаднаватым і сухім месцы.

Nashaniva.com