Куба правяла пяціразовую дэвальвацыю
Цэнтральны банк Кубы паведаміў аб зніжэнні фіксаванага абменнага курсу нацыянальнай валюты з 24 да 120 песа за долар.
04.08.2022 / 08:28
Паводле інфармацыі цэнтральнага банка, з 4 жніўня пачнуцца аперацыі па куплі наяўнай валюты, уключаючы даляр, а таксама пераводы з валютных рахункаў на рахункі ў нацыянальнай валюце па новым абменным курсе.
Урад Кубы не прадае насельніцтву канвертаваную валюту з 2020 года. Валюту можна было купіць толькі «з рук» па курсе 80 — 100 песа за даляр.