Пад новыя санкцыі ЗША патрапіла Аліна Кабаева
ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.
02.08.2022 / 19:28
Пад санкцыі, сярод іншага, трапіла расійская алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева, якую называюць грамадзянскай жонкай Пуціна.
Акрамя Кабаевай, у спісы ўвайшлі яшчэ 12 чалавек, у прыватнасці, кіраўнік прарасійскай «адміністрацыі» Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда і яго намеснік Кірыл Стрэмавусаў.
З арганізацый у санкцыйны спіс увайшлі фонд, інстытут і тэхнапарк «Сколкава», а таксама Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Магнітагорскі металургічны камбінат і іншыя.
Раней санкцыі супраць Кабаевай увялі Канада і Вялікая Брытанія.