Жыхарка Гомеля з'ездзіла з сям'ёй у мінскі аквапарк і аддала амаль 700 рублёў
Наталля Машурава ў TikTok напісала, як сям'я з двума дзецьмі з'ездзіла ў аквапарк «Лебядзіны» ў Мінскe. За суткі, без уліку білетаў, яны патрацілі 697 рублёў.
02.08.2022 / 14:32
Наталля запісала ўвесь бюджэт паездкі, якая толькі дзякуючы дарозе доўжылася больш за суткі.
— Дызельнае паліва — 123 рублі.
— На запраўцы кава, вада, цукеркі — 20 рублёў.
— Ссабойка — 50 рублёў.
— Марожанае, вада — 20 рублёў.
— Гатэль у «Лебядзіным» (два дарослыя і двое дзяцей) — 231 рубель.
— Перакус у аквапарку — 87 рублёў.
— Вячэра ў рэстаране пры гатэлі — 121 рубель.
— Сняданак — 25 рублёў.
— Запраўка (вада, марожанае) — 20 рублёў.
Такім чынам, на ўсё было патрачана 697 рублёў, прычым Наталля не ўказвае цану білетаў у аквапарк.
У каментарыях усе здзіўляюцца, што паездка была вельмі дарагой, і можна неяк зэканоміць. Наведвальнікі раяць эканоміць на ежы і жыллі. Вось тыповыя каменты: