Брытанская разведка: Лукашэнка стаў амаль цалкам залежным ад Расіі

Лукашэнка працягвае прытрымлівацца лініі Масквы па ўкраінскім канфлікце, заявіўшы 21 ліпеня, што Украіна павінна прыняць патрабаванні Расіі аб спыненні вайны, гаворыцца ў справаздачы ваеннай разведкі Вялікабрытаніі.

31.07.2022 / 12:02

Там таксама адзначылі, што рэжым становіцца ўсё больш аўтарытарным, з увядзеннем смяротнага пакарання за «падрыхтоўку тэрарыстычных актаў», а «ўсё большыя і неабгрунтаваныя абвінавачванні Лукашэнкі адносна планаў Захаду ў дачыненні да Беларусі і Украіны, імаверна, паказваюць на тое, што ён стаў амаль цалкам залежным ад Расіі».

Nashaniva.com