У спявачкі LEAR выйшаў дэбютны альбом

Плытка «Зачапіцца» закранае тэму душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя.

29.07.2022 / 08:54

Кожны з трэкаў распавядае гісторыю пра асобны стан: панічныя атакі, сацыяльную трывожнасць, сіндром самазванца, сіндром ахвяры і сузалежныя стасункі.

«Праслухоўванне альбому не заменіць вам візіт да псіхатэрапеўта, але дакладна падштурхне задумацца пра свой унутраны стан і, магчыма, вы пазнаеце ў песнях сябе», — запэўніваюць аўтары музычнай навінкі.

LEAR — маладая беларуская артыстка, якая заявіла пра сябе напрыканцы 2019 года. Першую аўдыторыю ёй прынеслі кавер на хіт з серыяла «Вядзьмар» і трэк «На стомленых крылах».

Паслухаць альбом можна па гэтай спасылцы.

Nashaniva.com