Цікавае архітэктурнае рашэнне: у старым будынку ў Брэсце адкрылі краму, захаваўшы аўтэнтычныя сцены
У пабудове для абознага захоўвання канца XIX — пачатку XX стагоддзя, што на вуліцы Чырвонагвардзейскай у Брэсце, размясцілася крама. Рэшткі старога фасада ўпісалі ў новую пабудову.
28.07.2022 / 09:59
Фота тут і ніжэй: тг-канал «Спадчына»
Ад старой цаглянай пабудовы захавалі некалькі сцен і вокны з кратамі і спалучылі іх са шклянымі фасадамі. Месяц таму ў такім выглядзе запрацавала крама «Санта».
«Захаваліся даныя ад 1914 года, з якіх вынікае, што на той момант у казармах Граеўскай слабады дыслакаваліся падраздзяленні 38-й дывізіі ў складзе Варшаўскай ваеннай акругі, 19-ы інжынерна-сапёрны батальён, камандзір — Гаўрыіл Гаўрыілавіч Іваноў, і 149-ы Чарнаморскі полк пад камандаваннем палкоўніка Наркіса Іосіфавіча Альшэўскага. З пачаткам Першай сусветнай вайны падраздзяленні пайшлі на фронт. Падчас кайзераўскай акупацыі Брэст-Літоўска (1915-1918) у казармах быў уладкаваны тылавы шпіталь для вайскоўцаў. У перыяд міжваеннай Польшчы комплекс быў перайменаваны ў гонар нацыянальнага героя краіны, маршала Юзэфа Пілсудскага», — расказваў «Рэальнаму Брэсту» галоўны архітэктар праекта Андрэй Барташ.
На фасадзе захаваліся надпісы з рознымі датамі. Іх маглі пакінуць ваенныя, якія стаялі ў каравульнай службе.
А вось так праходзіла рэканструкцыя. Фота: realbrest.by